У Мінску мужчыну забілі патэльняй за разбітае акно
Раней судзімы 22-гадовы мінчук за пабітае акно ў сваёй кватэры забіў патэльняй 21-гадовага беспрацоўнага. Мінскія міліцыянты кажуць, што пацярпелы позна ўвечары ішоў у госці ў адну з кватэр у шматпавярховым дом ў мікрараёне Серабранка. Пад'езд быў зачынены, ён пачаў тэлефанаваць па дамафоне ў кватэру на першым паверсе, каб яму адчынілі дзверы. У гэтай кватэры кампанія на чале з гаспадаром кватэры распівала спіртныя напоі.
22-гадовы раней судзімы гаспадар кватэры не збіраўся ўпускаць у пад'езд чалавека, з якім у яго раней склаліся непрыязныя адносіны. Пасля неаднаразовых просьбаў пусціць пацярпелы разбіў акно ў кватэры на першым паверсе. Пасля гэтага яго пусцілі не толькі ў пад'езд, але і ў кватэру. Там завязалася бойка, у якой яму нанеслі некалькі ўдараў па галаве патэльняй.
Малады чалавек памёр ад чэрапна-мазгавой траўмы цяжкой ступені. Гаспадара кватэры затрымалі, на яго пачалі крымінальную справу паводле арт. 139 ("Забойства") Крымінальнага кодэксу Беларусі.
Інтэрфакс