У Мінску на лесвічнай пляцоўцы знайшлі абгарэлую пенсіянерку (фота)

Трагічнае здарэнне адбылося ў Мінску каля 14-й гадзіны ў сераду, 5 лістапада. У шматпавярховым жылым доме па вуліцы Лынькова на лесвічнай пляцоўцы восьмага паверху знайшлі труп жанчыны. Мяркуецца, што яна гатавала ежу і ў яе загарэлася вопратка. Прычыну гібелі мінчанкі высветляць эксперты. Расследаванне праводзяць супрацоўнікі Следчага камітэта.

Пенсіянерцы было 76 гадоў, яна жыла ў кватэры разам з унукам і ўнучкай, якія ў той момант адсутнічалі, інфармуе прэс-служба МНС.

Фота — МНС