У Мінску на пешаходным пераходзе Opel збіў дваіх чалавек (відэа)
Пацярпелых шпіталізавалі з падазрэннем на пераломы.
Раніцай 14 студзеня ў Мінску на нерэгуляваным пешаходным пераходзе на вуліцы Селіцкага Opel збіў дваіх чалавек — 63-гадовую жанчыну і 55-гадовага мужчыну. Па словах 59-гадовага кіроўцы, ён ехаў з хуткасцю 50 км/г, пешаходаў не заўважыў. Сведкі здарэння кажуць, што аўтамабіль ехаў з большай хуткасцю. Пацярпелых шпіталізавалі з падазрэннем на пераломы, інфармуе onliner.by.
Аварыя трапіла на відэа, знятае рэгістратарам у аўтамабілі, які рухаўся насустрач. Як бачна на ім, асвятленне на вуліцы было кепскае, пешаходы былі ў цёмнай вопратцы і без флікераў.