У Мінску на вуліцы Бяды 19-гадовы хлопец выкінуўся з 10-га паверха і загінуў

Трагічнае здарэнне адбылося ў Мінску на вуліцы Бяды. 19-гадовы хлопец выкінуўся з 10-га паверха і загінуў.
Як паведамляе агенцтва "Минск-новости", мінчук быў у стане алкагольнага ап'янення. Выкінуўшыся ў акно, ён зачапіўся рукамі за вентыляцыйную скрынку, але сябра, які прыбег на крык, не здолеў яго ўтрымаць.

Праваахоўнікі адзначаюць, што раней хлопец ужо збіраўся выкінуцца з акна з-за няшчаснага кахання.