У Мінску пабіліся заўзятары футбольных зборных Іспаніі і Расіі
Сутычкі адбыліся паміж заўзятарамі футбольных зборных Іспаніі і Расіі ўчора на Кастрычніцкай плошчы Мінску. На вялікім экране адбывалася трасляцыя паўфінальнага матчу чэмпіянату Еўропы, у якой іспанцы разграмілі расіян з лікам 3:0.
На плошчы прысутнічала і група заўзятараў пад іспанскімі сцягамі. Як паведамляе "Наша ніва", у яе бок з натоўпу прыхільнікаў зборнай Расіі паляцелі бутэлькі з-пад піва і гарэлкі. Два чалавекі былі лёгка параненыя і трапілі ў "хуткую дапамогу".
"Інтэрфакс" дадае, што прыхільнікамі зборнай Іспаніі былі "пераапранутыя" 50 апазіцыянераў, якіх праваахоўнікі чамусьці залічваюць у сябры няіснуючай арганізацыі "Зубр". Спецназаўцы "выратавалі" іх, калі пасля першага забітага іспанцамі гола ў вароты расіян маладыя людзі вельмі гучна выказвалі сваю радасць, што не спадабалася большасці прысутных на плошчы заўзятараў.
Спецназ узяў "апазіцыянераў" у кола і адвёў у метро, дзе ўтрымліваў да канца матчу.
На фота: Кастрычніцкая плошча пасля ўчорашняга прагляду футбольнага матчу. Камунальныя службы прыбіралі смецце на працягу некалькіх гадзінаў.
Здымак Юліі Дарашкевіч, "Наша ніва"