У Мінску пачалі новую крымінальную справу за палітычныя графіці
У міліцыі Першамайскага раёну Мінску пачалі крымінальную справу за палітычныя графіці. Па справе дапыталі моладзевага актывіста Руслана Мацвеева. Хлопца дапыталі як сведку, але пры гэтым узялі адбіткі пальцаў, сліну для аналізу ДНК і прапанавалі прайсці дэтэктар хлусні .
Як паведамляе Радыё "Свабода", палітычныя надпісы з'явіліся ўначы з 11 на 12 сакавіка на платах і будынку Першамайскага суда.
Нагадаем, што ў 2006 годзе за палітычныя графіці быў асуджаны Артур Фінькевіч. Яго пакаралі абмежаваннем волі і накіравалі адбываць пакаранне ў магілёўскую спецкамендатуру.