У Мінску падаюць кошты на кватэры, квадратны метр патаннеў на 51 долар

Сярэдні кошт за метр у сталічнай аднапакаёвай кватэры зноў дасягнуў двух тысяч долараў. Усяго некалькі месяцаў назад, па звестках сайта Realt.by, за метр у сярэднім даводзілася аддаваць 2051 долар. Такое зніжэнне эксперты звязваюць з павелічэннем прапаноў на рынку нерухомасці. Напрыклад, у Мінску цяпер на продаж выстаўлена каля 7,5 тысячы кватэр. Год назад іх было ўсяго 2,5 тысячы, паведамляе “Комсомольская правда в Беларуси”.

Па прагнозах рыэлтараў, кошты будуць падаць і надалей, прычым таннець будуць толькі хрушчоўкі і кватэры ў спальных раёнах. А вось на элітныя кватэры і жыллё ў новабудоўлях кошты будуць толькі расці.