У Мінску праходзіць канферэнцыя маладзёжнага крыла АГП "Маладыя дэмакраты"

У ёй удзельнічаюць каля 60 чалавек.

Як паведаміў БелаПАН адзін з лідараў арганізацыі Алег Корбан, на канферэнцыі будуць абмеркаваны папраўкі ў праграму і статут арганізацыі, а таксама абрана яе новае кіраўніцтва.


"Нам неабходна ўдасканаліць дзейнасць арганізацыі ў новых паслявыбарных умовах, калі ўлады фактычна тэрарызуюць народ. Мы збіраемся ўзмацняць інфармацыйную працу сярод моладзі, больш шырока распаўсюдзіць дзейнасць арганізацыі на рэгіёны", — сказаў ён.

Цяпер "Маладыя дэмакраты" з'яўляюцца структурным падраздзяленнем АГП. Паводле слоў Алега Корбана, у рамках канферэнцыі плануецца правесці ўстаноўчы сход для далейшай рэгістрацыі ў Мінюстыцыі.