У Мінску праходзіць з'езд ПКБ, які мусіць прыняць новую назву партыі
Другое паседжанне XIV з'езда Партыі камуністаў Беларускай праходзіць у нядзелю ў Палацы культуры Мінскага трактарнага завода. Асноўныя пытанні, якія ён мусіць вырашыць — гэта перайменаванне партыі і фармат удзелу ў будучых прэзідэнцкіх выбарах. БелаПАН нагадвае, што першае паседжанне з'езда адбылося ў траўні, на ім па выніках рэйтынгавага галасавання былі абраныя тры варыянты новай назвы ПКБ: Беларуская партыя левых, Партыя дэмакратыі і справядлівасці і Партыя "Радзіма". Аднак у верасні пленум спыніўся на адным варыянце — Беларуская партыя аб'яднаных левых "Справядлівы свет".