У Мінску праходзяць камуністычны і антыкамуністычны форумы
Сёння ў Мінску праходзіць міжнародны форум камуністычных і працоўных партый. Ён працягнецца да 5 лістапада. На форуме чакаецца выступ кіраўнікоў камуністычных партый Расіі і Беларусі Генадзя Зюганава і Таццяны Голубевай, паведамляе “Інтэрфакс”.
Адначасова прадстаўнікі дэмакратычных партый і рухаў правядуць форум "У будучыню без камунізму". Ён пачнецца аб 11-й гадзіне ў офісе Партыі БНФ. Нагадаем, арганізатары гэтага форума звярталіся да Дома культуры аўтазавода з просьбай прадаставіць памяшканне, аднак ім было адмоўлена.
Плануецца, што ў пасяджэнні прымуць удзел навукоўцы, асобы, пацярпелыя ад рэпрэсіяў камуністычнага рэжыму, палітыкі, грамадскія дзеячы, прадстаўнікі духавенства, а таксама замежныя госці. Сярод запрошаных лідэр дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч, былы старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч, пратэстанцкі пастар Эрнэст Сабіла і іншыя.
Арганізатары Форуму "У будучыню без камунізму" выказваюць свой рашучы пратэст супраць правядзення ў Мінску міжнароднай сустрэчы лідэраў камуністычных і працоўных партыяў.