У Мінску прайшла акцыя памяці адваката Маркелава і журналісткі Бабуравай
Акцыя памяці адваката Станіслава Маркелава і журналісткі Настассі Бабуравай адбылася ў Мінску 1 лютага.
У 19 гадзін каля 15 маладых людзей сталі са свечкамі і партрэтамі загінулых насупраць будынка расійскай амбасады ў Мінску. Потым яны перайшлі пад сцены будынка. Супрацоўнікі аховы спрабавалі перашкодзіць правядзенню акцыі, аднак ім гэта не ўдалося. Маладыя людзі тлумачылі міліцыянтам, што выяўляюць салідарнасць з расійскай грамадзянскай супольнасцю і выступаюць супраць забойстваў журналістаў і юрыстаў у Расіі і свеце.
Супрацоўнікі міліцыі перапісалі пашпартныя звесткі ўдзельнікаў акцыі. Прастаяўшы паўгадзіны, маладыя людзі загасілі свечкі, згарнулі партрэты загінулых і разыйшліся.
Нагадаем, што 19 студзеня недалёка ад станцыі метро "Крапоткінская" у Маскве быў застрэлены адвакат Станіслаў Маркелаў, пазаштатная карэспандэнтка "Новай газеты" Настасся Бабурава была смяротна параненая. Па факце забойства С.Маркелава была распачатая крымінальная справа.
Акцыі памяці С.Маркелава і Н.Бабуравай адбыліся 1 лютага ў розных краінах свету.
БелаПАН