У Мінску пройдзе паказ фільмаў французскага рэжысёра Эрыка Рамера
З 17 лістапада па 31 снежня ў сталічных кінатэатрах "Перамога" і "Цэнтр-відэа" пройдзе рэтраспектыва фільмаў аднаго з заснавальнікаў французскай "новай хвалі" Эрыка Рамера, паведамляе БелаПАН.
Паказы карцін арганізаваны пры падтрымцы пасольства Францыі ў Беларусі ў межах праекта Сinemascope, які знаёміць мінскіх гледачоў з аўтарскім кіно.
Выкладчык літаратуры, пісьменнік, кінакрытык Рамер працягнуў у кінематографе традыцыю прыгожага пісьменства XVIII стагоддзя. Рэжысёр выпрацаваў уласны варыянт канцэпцыі "татальнага" кіно, у якім слова не проста нясе службовую функцыю, але прыраўноўваецца па важнасці да выявы. Дэбютаваўшы ў 1959 годзе фільмам "Знак ільва", усю сваю наступную творчасць ён любіў падзяляць на цыклы: "Шэсць павучальных аповесцяў", "Камедыі і прымаўкі", "Часы года".
Усе фільмы дэманструюцца на мове арыгінала з рускімі субцітрамі.