У Мінску пройдзе першы міжнародны з'езд калекцыянераў піўной атрыбутыкі
Першы міжнародны з'езд калекцыянераў піўной атрыбутыкі адбудзецца ў Мінску 8 красавіка. Пра гэта паведаміла PR-менеджэр завода "Крыніца" Эла Матвеева.
З'езд пройдзе на базе гэтага піваварнага прадпрыемства, якое сумесна з Беларускім клубам калекцыянераў піўной атрыбутыкі стала арганізатарам мерапрыемства. У праграме форуму плануецца паказ піўных этыкетак "Крыніцы" з часу яго адкрыцця да нашых дзён.
Удзельнікі з'езда прадэманструюць унікальныя калекцыі бакалаў, бірдэкеляў (падставак пад піўныя кубкі), этыкетак, коркаў, піўных бутэлек і іншай атрыбутыкі. Пройдзе конкурс "Самая прыгожая этыкетка Беларусі".
Апрача таго, будзе арганізавана біржа, дзе ўдзельнікі змогуць абмяняцца асобнікамі калекцый. У форуме плануюць узяць удзел 80 калекцыянераў з Беларусі, Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы, Польшчы, Германіі, Чэхіі.
БелаПАН