У Мінску п'яны таксіст разбіў шкло ў аўтамабілі свайго калегі (фота)

Таксіст стаў сведкам канфлікта невядомых п'яных мужчын каля адной з забаўляльных установаў. Ён выклікаў міліцыю. Праваахоўнікі супакоілі мужчын, але на гэтым канфлікт не скончыўся. Адзін з п'яных, які, дарэчы, аказаўся таксама таксістам, здагадаўся, хто выклікаў міліцыю і выбіў рукой бакавое шкло ў аўтамабілі свайго калегі.



Пацярпелы зноў выклікаў міліцыю і хулігана затрымалі. Цяпер яму пагражае адміністрацыйная адказнасць, інфармуе прэс-служба сталічнай міліцыі.



Фота — guvd.gov.by