У Мінску ратавальнікі вынеслі жанчыну з ахопленай агнём кватэры (фота)
У Мінску ратавальнікі вынеслі жанчыну з ахопленай агнём кватэры. Здарэнне адбылося 15 лістапада каля 13-й гадзіны на першым паверсе 7-павярховага дома па вуліцы Асаналіева. Як інфармуе прэс-служба МНС, 35-гадовая дачка гаспадыні кватэры знаходзілася ў пакоі, які не гарэў. Яна, дарэчы, была ў стане алкагольнага ап'янення. Жанчына атрымала тэрмаінгаляцыйную траўму, атруцілася прадуктамі гарэння, яе шпіталізавалі.
Мяркуецца, што прычынай узгарання стала неасцярожнае абыходжанне з агнём падчас курэння.
Фота: МНС