У Мінску шукаюць збеглую з лякарні пацыентку, хворую на шызафрэнію

Пошукава-выратавальны атрад "Анёл" шукае 31-гадовую Вольгу Марцуль. Раніцай 7 ліпеня яна збегла з Навагрудскай цэнтральнай раённай лякарні і дагэтуль не вярнулася. Як паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны", жанчына пакутуе на шызафрэнію.

Па звестках атрада "Анёл", 8 ліпеня жанчыну бачылі на АЗС №15 "Беларуснафты" на вуліцы Чыгуначнай у Мінску.

Прыкметы: на выгляд 30 гадоў, рост 175 см, хударлявая, вочы цёмныя, валасы рудыя сярэдняй даўжыні.

Жанчына была апранутая ў светла-сінія джынсы з белым поясам, шэрую кофту з кароткім рукавом, белыя красоўкі.

Усіх, хто мае інфармацыю пра зніклую жанчыну ці яе месцазнаходжанне, просяць паведаміць па тэлефонах: 8 (033) 666-68-56, 8 (033) 666-60-33 (пошукава-выратавальны атрад "Анёл") або ў міліцыю па тэлефоне 102.