У Мінску сёння пачнуцца некалькі новых працэсаў над апазіцыянерамі
Новыя працэсы пачнуцца сёння ў Маскоўскім судзе Мінску. Апоўдні распачнецца суд над віцебскім прадпрымальнікам Сяргеем Парсюкевічам, якога абвінавачваюць у збіцці міліцыянта. Парсюкевічу пагражае да шасці гадоў зняволення. А 10-й гадзіне раніцы пачаўся суд над палітыкам Паўлам Севярынцам,
якога абвінавачваюць у парушэнні парадку збору подпісаў. Яму пагражае
грашовы штраф.
Таксама сёння а 11-й гадзіне ў Цэнтральным судзе сталіцы мусіць быць агучаны прысуд па справе 10-ці ўдзельнікаў студзеньскіх акцый пратэсту. Нагадаем, пракурор запатрабаваў 2 гады турмы для Андрэя Кіма. Аляксею Бондару і Арцёму Дубскаму ён запатрабаваў 2 гады хіміі, іншым — 2,5 года хіміі, але без накіравання ў месцы адбыцця пакарання.