У Мінску сёння пасля рэканструкцыі адкрыюць мост па вуліцы Кальварыйскай

Мост па вуліцы Кальварыйскай у Мінску адкрыецца сёння пасля рэканструкцыі. Па сутнасці, замест старога моста тут пабудавалі новы, ужыўшы ўнікальныя тэхналогіі.
Упершыню, каб захаваць рух транспарту па магістралі, узвялі аб'язны шляхаправод. Пры гэтым рэканструкцыя вялася над чыгуначнымі пуцямі без прыпынення руху цягнікоў. У выніку пераўтварэнняў колькасць палос руху павялічылася да шасці.

Агульная даўжыня моста — 200 метраў. Па праекце меркавалася, што рэканструкцыя працягнецца да 2011 года, аднак было вырашана значна скараціць час рамонту. Каб укласціся ў такія сціснутыя тэрміны, кругласутачна працавалі больш за сто чалавек.

БЕЛТА