У Мінску сёння пройдзе акцыя з патрабаваннем вызвалення палітвязняў
Акцыя з патрабаваннем вызвалення палітзняволеных мусіць прайсці ўвечары 12 сакавіка на Кастрычніцкай плошчы беларускай сталіцы. Да яе правядзення заклікалі лідэр кампаніі "Джынс за свабоду" Яўген Афнагель і кіраўнік "Маладога фронту" Зміцер Дашкевіч. Нагадаем, ад пачатку акцыя была прымеркаваная да візіту ў нашу краіну камісара ЕС Беніты Ферэра-Вальднер, які, як стала вядома ўчора, перанеслі на красавік.
У распаўсюджаным звароце Афнагель і Дашкевіч нагадваюць, што ўмовамі аднаўлення палітычных кантактаў паміж ЕС і афіцыйным Мінскам была адсутнасць у Беларусі палітзняволеных, дэмакратызацыя выбарчага заканадаўства, свабода слова і сходаў. Аднак рэпрэсіі не спыніліся, а, наадварот, узмацніліся, з'явіліся і новыя палітвязні. "Улады жорстка разганяюць мірныя вулічныя акцыі, збіваюць, арыштоўваюць і караюць вялізнымі штрафамі за ўдзел у іх", — адзначаецца ў звароце.
Лідэры маладзёжных арганізацый прапануюць у чацвер у 18 гадзінаў выйсці на Кастрычніцкую плошчу з партрэтамі палітзняволеных і запатрабаваць ад беларускіх уладаў "спынення палітычных рэпрэсій, сапраўднай лібералізацыі і выконвання ўмоваў Еўрапейскага Саюза". Афнагель і Дашкевіч заклікаюць усе дэмакратычныя арганізацыі далучыцца да акцыі, інфармуе "Хартыя-97".