У Мінску ў кватэры апазіцыянера міліцыянты шукалі труп
Учора ўвечары ў Мінску затрыманы 26-гадовы актывіст апазіцыі Аляксандр Атрошчанкаў. Як паведаміла яго жонка, прыкладна ў 19.00 у кватэру, якую яны арандуюць, прыйшлі міліцыянты.
Паводле іх слоў, у міліцыю паступіў сігнал аб тым, што ў гэтай кватэры схаваны труп. Быў праведзены вобыск, у выніку якога ў апазіцыянера канфіскавалі друкаваную прадукцыю і сістэмны блок камп'ютэра.
Сам Атрошчанкаў затрыманы і, паводле папярэдніх звестак, дастаўлены ў Цэнтральнае РУУС Мінска. У чым яго абвінавачваюць, невядома.
БелаПАН