У Мінску ў рэанімацыі памёр 29-гадовы мужчына, якога збіў BMW

У Мінску памёр 29-гадовы мужчына, якога збіў аўтамабіль BMW. Здарэнне адбылося ўвечары 27 студзеня на вуліцы Аранская. Як інфармуе auto.tut.by, 23-гадовы кіроўца легкавіка ехаў з боку вуліцы Маякоўскага ў накірунку Партызанскага праспекта. Мужчыну ён збіў на рэгуляваным пераходзе.

Пацярпелага, які атрымаў шматлікія траўмы, завезлі ў бальніцу, дзе ён пазней памёр. Відавочцы кажуць, што мужчына пераходзіў дарогу на чырвоны сігнал святлафора.