У Мінску выйшла ўнікальнае “куфэркавае” выданне з афортамі Шагала (фота)

У Віцебску прайшла прэзентацыя унікальнага выдання — зборніка афортаў Марка Шагала да паэмы Мікалая Гогаля “Мёртвыя душы”. Выданне ўяўляе нешта сярэдняе паміж кнігай ды зборам паштовак.  Тое, што выглядае як мажны том, насамрэч – куфэрак, ў якім захоўваюцца 96 афортаў. На адваротным баку кожнай паштоўкі надрукаваны адпаведны ўрывак з “Мёртвых душ”.
 


Зборнік унікальны. Выданне здзейсніла Мінская фабрыка Дзяржзнака сумесна з віцебскім Музеем Марка Шагала. Дзяржзнак, дзе вырабляюць грошы, афіцыйныя бланкі, акцызныя маркі, працоўныя кніжкі, дэбютаваў у якасці выдаўца літаратуры. Пачалі з Гогаля і Шагала.

Гаворыць дырэктарка Музея Шагала Людміла Хмяльніцкая: "Наша выданне ўнікальнае з многіх пунтаў гледжання. Яно мае афіцыйны дазвол Камітэта па ахове аўтарскіх правоў у Парыжы. Спачатку і спадчыннікі Шагала і Камітэт па ахове аўтарскіх правоў паставіліся з недаверам да нашай заяўкі. Ну так, узгадайце хаця б гісторыю з гарэлкай “Шагал”, что на ўвесь свет ішлі судовыя разбіральніцтвы..."



Кошт выдання — 70 тысяч рублёў, наклад — 5 тысяч асобнікаў.