У Мінску замежніка не пусцілі ў начны клуб, і ён пашкодзіў машыны таксі

У Мінску замежніка не пусцілі ў начны клуб, і ён пашкодзіў машыны таксі

У Мінску 25-гадовага мужчыну ахоўнікі не прапусцілі ў адзін з начных клубаў. Справа ў тым, што ён быў у стане алкагольнага ап'янення. Гэта раз'юшыла маладога чалавека і ён кулакамі зрабіў пашкоджанні двум прыпаркаваным аўтамабілям таксі — "Субару Форэстэр" і "Аўдзі А6".

Як інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі, праваахоўнікі, якія прыехалі на месца здарэння, затрымалі зламысніка. Ён аказаўся грамадзянінам адной з краін Афрыкі. Свае дзеянні мужчына патлумачыў вялікай колькасцю выпітага спіртнога. Па факце хуліганства распачатая крымінальная справа.

Фота: ByMedia.net