У Мінску затрымалі юнака, які хацеў дапамагчы знайсці вінаватых у выбуху
Па падазрэнні ў датычнасці да выбуху ў Мінску 4 ліпеня праваахоўныя органы затрымалі 21-гадовага Аляксандра Корыка, які да нядаўняга часу працаваў у кампаніі "Уладпрадімпарт". Ён ураджэнец Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці, нейкі час вучыўся ў Мінскім дзяржаўным вышэйшым радыётэхнічным каледжы. Па словах Аляксандра Гузава, сябра затрыманага, якія прыводзіць БелаПАН, А.Корык сам звярнуўся ў міліцыю. Ён паведаміў, што за некалькі дзён да выбуху невядомыя маладыя людзі ў неадэкватным стане папрасілі ў яго цыгарэт, а потым параілі з'яжджаць з горада, паколькі будуць узрываць Мінск.
Пра гэта А.Корык распавёў сябру пасля выбуху 4 ліпеня, а потым у міліцыі. Пасля гэтага хлопца пачалі выклікаць на допыты, а 30 верасня затрымалі і змясцілі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна.
Пракаментаваць гэтую інфармацыю, паведаміць, колькі на цяперашні час грамадзян затрымана па падазрэнні ў датычнасці да выбуху 4 ліпеня, начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі не змог.