У Мінску здзейсніў аварыйную пасадку самалёт, які ляцеў у Саудаўскую Аравію
Гэта быў грузавы "Боінг". Пасадка прайшла паспяхова.
У Мінску здзейсніў аварыйную пасадку грузавы самалёт "Боінг-747-200", які ляцеў у Саудаўскую Аравію. Як паведамляе прэс-служба МНС, здарэнне адбылося ў суботу, 25 ліпеня, у 15.30. Самалёт авіякампаніі "ТэхАвіяСэрвіс" рэйса "Мінск — Табук" раптоўна паведаміў пра праблемы. Як можна меркаваць, яны ўзніклі неўзабаве пасля ўзлёту.
"Боінг" паспяхова прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск". На яго борце знаходзіліся 6 чальцоў экіпажу. Іншыя падрабязнасці здарэння пакуль невядомыя.
Здымак з архіву. Фота: ria.ru