У Мінску згуляюць маладзёжныя зборныя Расіі і Грузіі, рыхтуюцца афішы

Адборачны матч маладзёжнага чэмпіяната Еўропы па футболе паміж зборнымі Расіі і Грузіі адбудзецца ў Мінску на стадыёне "Трактар". Камісія УЕФА па надзвычайных сітуацыях прыняла рашэнне, улічваючы палітычную сітуацыю, перанесці яго правядзенне з Масквы.
Расіяне выбралі Мінск і атрымалі ў гэтым падтрымку Беларускай федэрацыі футбола, паведамляе "Прессбол".

Матч зборных Расіі і Грузіі адбудзецца 5 верасня, пачатак у 16 гадзінаў. Як паведамілі Еўрарадыё на стадыёне "Трактар", уваход на матч будзе вольны. Цяпер рыхтуюцца афішы расійска-грузінскага паядынку.