У Мінску злавілі жыхара Баранавіч, які "пазычыў" у знаёмых каля $100 тысяч
Жыхара Баранавіч, які яшчэ ў 2004 годзе "пазычыў" у знаёмых каля 100 тысяч долараў, а пасля знік, злавілі на рынку ў Ждановічах. Там ён працаваў грузчыкам. 42-гадовага мужчыну вінавацяць не толькі ў махлярстве, але і службовым падлогу ды незаконных занятках прадпрымальніцкай дзейнасцю.
Ён быў дырэктарам унітарнага прадпрыемства і без ліцэнзіі гандляваў нафтапрадуктамі, пастаўляў іх іншым арганізацыям. Пазыкі, якія браў у гараджан нібыта пад развіццё фірмы, складалі ад паўтары тысячы да 25 тысяч долараў з кожнага. Агулам махляр падмануў 9 чалавек. Злавілі яго выпадкова пры праверцы дакументаў на рынку.