У Мінску знаходзіцца чарговая місія Міжнароднага валютнага фонду

Чарговая місія Міжнароднага валютнага фонду прыбыла сёння ў Мінск. У бліжэйшыя дні фінансістаў, якія будуць вывучаць сітуацыю ў беларускай эканоміцы, прымуць ва ўрадзе нашай краіны, Нацбанку, Мінфіне і Мінэканомікі. Нагадаем, у студзені сёлета Беларусь атрымала першы крэдытны транш у памеры 800 млн долараў, другі транш — каля 680 млн долараў — паступіў у пачатку ліпеня.

Савет дырэктароў МВФ прыняў рашэнне аб павелічэнні аб'ёма крэдытнай праграмы "стэнд-бай" для нашай краіны на мільярд долараў. Менавіта гэтыя сродкі, а гэта яшчэ мільярд 350 млн долараў, мусяць паступіць да канца года, паведамляе тэлеканал СТВ.