У Мінску знайшоўся гаспадар скрутка грошай, якога шукалі шэсць дзён

У Першамайскім раёне сталіцы знайшоўся мужчына, які згубіў пачак грошай. Як паведамляла Еўрарадыё, у апошнія дні траўня каля дома №95 на праспекце Незалежнасці мінчук знайшоў скрутак грошай і здаў знаходку ў міліцыю.

У Мінску пяць дзён шукаюць уладальніка скрутка з грашыма

Гаспадар звярнуўся ў міліцыю адразу ж, як толькі даведаўся са СМІ, што міліцыя шукае ўладальніка грошай. Мужчына кажа, што ў той дзень вельмі спяшаўся. Грошы ён паклаў у заднюю кішэню нагавіцаў разам з мабільнікам. Верагодна, скрутак грошай выпаў тады, як мужчына даставаў тэлефон. Выявіўшы прапажу, мінчук вярнуўся і спрабаваў сам знайсці грошы, але безвынікова.

Дарэчы, знайшоў скрутак і здаў у міліцыю студэнт, перадае прэс-служба сталічнай міліцыі. Малады чалавек не паквапіўся на знаходку, хоць сума была адчувальная — 1800 долараў.

Фота — firestock.ru