У Мінску з’явіўся дом, пад’езды якога асвятляюцца сонечнай батарэяй
Першы дом, які асвятляецца сонечнай батарэяй, з'явіўся ў сталіцы. Назіраць за ім спецыялісты будуць на працягу аднаго—трох месяцаў.
Калі сонечныя батарэі дакажуць сваю эканамічную мэтазгоднасць, будзе прынята рашэнне аб шырокім прымяненні іх у Мінску, перадае БелаПАН. Цяпер такім чынам асвятляюцца ўсяго два сталічныя пад'езды.
Эксперымент праходзіць у доме па вуліцы Варанянскага. Батарэі ўсталяваныя на даху. У спецыяльным памяшканні электраэнергія акумулюецца і далей праз інвертар перадаецца да месцаў устаноўкі святлодыёдных лямпаў.
Усяго на лесвіцах і ў тамбурах устаноўлена каля 60 такіх лямпаў.
Усім працэсам кіруе аўтаматыка. Калі ў пад'едзе хапае святла — лямпачкі не ўключаюцца; як толькі сцямнее — лямпы пераходзяць у акустычны рэжым.
У комплексе ўся сістэма эканоміць электраэнергію ў 35—40 разоў. Гэта першая ўстаноўка ў краіне, якая працуе на патрэбы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Каштуе яна каля 26 мільёнаў рублёў, акупляецца за пяць гадоў і разлічана на 20 гадоў.