У Музеі гісторыі беларускага кіно пакажуць трафейныя амерыканскія фільмы

Ад 2 траўня па 27 чэрвеня ў Музеі гісторыі беларускага кіно ў Мінску пройдзе рэтраспектыўны паказ "Трафейнае кіно". У яго ўвайшлі чорна-белых 20 фільмаў з ліку вывезеных у 1945 годзе з пераможанай Нямеччыны. 2 траўня праграму адкрые амерыканская карціна "Я збеглы катаржнік" 1932 года. Таксама ў рэтраспектыву ўключаныя амерыканскія стужкі: "Мяцеж на "Баунці" (1935), "Сто мужчын і адна дзяўчына" (1937), "Размары" (1936), "Лютасць" (1936), "Камелія" (1937) і інш.

Як адзначае БелаПАН, праграма прымеркаваная да Дня Перамогі.