У Мёрах вырабілі "Доктарскую" кілбасу даўжынёй больш за 1 метр
Сапраўдная "Доктарская" кілбаса даўжынёй 1,2 метра i вагой больш за 9 кiлаграмаў — "антыкрызiсная" прадукцыя Мёрскага мясакамбiнату. Такiм нестандартным чынам кiраўнiцтва прадпрыемства рэкламуе сваю прадукцыю. Гэтую самую вялiкую ў краiне кілбасу мясакамбінат прывёз на выставу, арганiзаваную ў рамках Вiцебскага мiжнароднага iнвестыцыйнага форуму, піша газета "Звязда".