У Нацыянальным аэрапорце Мінск здзейсніў аварыйную пасадку самалёт Ан-12
У Нацыянальным аэрапорце Мінск здзейсніў аварыйную пасадку грузавы самалёт Ан-12. Здарэнне адбылося ўвечары 25 верасня. Як інфармуе прэс-служба МНС, самалёт належыць беларускай авіякампаніі "РубіСтар", якая спецыялізуецца на выкананні міжнародных грузавых чартарных рэйсаў. Ан-12 ляцеў з беларускай сталіцы ў расійскі горад Белгарад. У аэрапорце ён паспяхова прызямліўся ў 18.29.
Вядома, што на борце знаходзіліся 8 чальцоў экіпажу. Ніхто з іх не пацярпеў.
Здымак з архіву. Фота: avia.pro