У ноч на 17 верасня магчымыя збоі ў працы ByFly, Home Wi-Fi і сэрвісаў Zala

У ноч на 17 верасня магчымыя збоі ў працы ByFly, Home Wi-Fi і сэрвісаў Zala

У ноч на 17 верасня ў Беларусі магчымыя збоі ў працы ByFly, Home Wi-Fi і сэрвісаў Zala. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу "Белтэлекама".

У гэтую ноч з 2-й да 4-й гадзіны будуць праводзіцца працы на абсталяванні IP TV. Таму ў гэты прамежак часу могуць узнікнуць часовыя перабоі ў прадастаўленні паслуг і сэрвісаў ZALA.

Акрамя таго, з 1-й да 6-й гадзіну будуць ісці працы на абсталяванні BRAS Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай філіяў "Белтэлекама". Таму могуць быць перапынкі ў працы абанентаў ByFly і Home Wi-Fi.

"Белтэлекам" просіць прабачэння за магчымыя нязручнасці.

Фота: БЕЛТА