У новай кватэры Саша Рыбак павесіць фота з Лукашэнкам і Абамам
Тры месяцы таму спявак купіў сабе кватэру ў адным з самых прэстыжных раёнаў Осла - Aker Brygge, паведамляе "Комсомольская правда в Беларуси". Рыбак зарабіў на яе падчас гастрольнага тура па еўрапейскіх гарадах. Пасля перамогі на "Еўрабачанні" Саша стаў вельмі папулярны, і ганарары за выступы сталі надзейным заробкам.
Са сваёй былой кватэры, у якой той 19 гадоў жыў з бацькамі, Саша перш за ўсё забярэ сваю калекцыю фільмаў, гардэроб, сувеніры, падораныя фанатамі, і фатаграфіі з прэзідэнтамі. "Камсамолка" паведамляе, што пакуль у яго ў "чырвоным кутку" стаяць фотаздымкі артыста з Баракам Абамам і Аляксандрам Лукашэнкам. Здымак з кіраўніком Беларусі быў зроблены ў верасні 2009 года ў Мінску пасля конкурсу "Міс Інтэркантыненталь - 2009". Кажа, што калі збярэ такіх фатаграфій паболей, тады, можа, павесіць іх на сценку.