У новым сусветным рэйтынгу “Што? Дзе? Калі?” беларусы на 12 і 16 месцах
Дзве мінскія каманды па інтэлектуальных гульнях увайшлі ў 20-ку мацнейшых паводле вераснёўскага рэйтынга Міжнароднай асацыцяцыі клубаў “Што? Дзе? Калі?”. Каманда “Хунта” размясцілася на 12-м радку, каманда “МИД-2” — на 16-м. Наперад беларусы прапусцілі толькі каманды з Расіі і Ізраіля. Лепшая ўкраінская каманда — “ХИИТ-2000” — знаходзіцца на 18-м месцы.
Знаходжанне ў 20-цы рэйтынга МАК дае беларускім знатакам прыярытэтнае права на ўдзел у Этапах кубка света па “Што? Дзе? Калі?”. Усяго ж у рэйтынг Міжнароднай асацыяцыі клубаў уключана 8 тысяч 215 камандаў.
Узначальвае рэйтынг “Каманда Антона Губанава” з Санкт-Пецярбургу, на другім месцы – каманда магістра гульні “Што? Дзе? Калі?” Максіма Паташова “Афіна” (Масква), на трэцім — расійская зборная “Понаехали”. Каманда “Транссфера”, у якой грае іншы магістр гульні “Што? Дзе? Калі?” — Аляксандр Друзь — знаходзіцца на 53-м месцы.