У нясвіжскім універмагу злодзей скраў золата на 5 млн рублёў

Больш чым на 5 млн рублёў залатых вырабаў скраў жыхар Баранавічаў у ювелірным аддзеле нясвіжскага ўнівермага. Злачынца скарыстаўся тым, што прадавачка адышла з працоўнага месца. Ён падняў шкло вітрыны і выграб золата.  Злавілі яго праз пару дзён. Скрадзенае зараз пералічваюць. Як высветлілася, злодзей ужо быў асуджаны за такія злачынствы. Распачатая крымінальная справа.