У Нясвіжы падчас футбольнага матчу 1-й лігі пакалечылі дваіх гульцоў
Дзве цяжкія траўмы - пералом грудной клеткі і шчыкалаткі - атрымалі двое гульцоў футбольнага клуба "Верас" з Нясвіжа ў матчы з баранавіцкімі футбалістамі. Гульня каманд першай лігі праходзіла на нясвіжскім стадыёне. Калі
Анатоль Ціханчык у першым тайме выйшаў адзін на адзін з галкіперам
"Баранавічаў" Сяргеем Астапчыкам, той адначасова ўдарыў нападаючага
каленам у грудзі, а кулаком - у твар. Футбаліста забрала з поля "хуткая
дапамога".
У другім тайме адзін з баранавіцкіх гульцоў ударам нагі перабіў шчыкалатку яшчэ аднаму нясвіжскаму футбалісту. Цяпер хлопца чакае складаная аперацыя ў інстытуце траўматалогіі.
Дарэчы, варатар Астапчык за свой учынак атрымаў толькі жоўтую картку. Агулам суддзя паказаў у гэтай гульні восем жоўтых картак - па 4 футбалістам кожнай каманды. Нягледзячы на брудную гульню гасцей, "Верас" перамог з лікам 1:0.
Іван Юрашчык, Еўрарадыё, Баранавічы