У Нясвіжы перад прыездам Лукашэнкі людзей палохаюць мільённымі штрафамі

У Нясвіжы рыхтуюцца да прыезду Аляксандра Лукашэнкі. У горадзе ўжо некалькі дзён наводзяць парадак. Супрацоўнікі аддзела архітэктуры і горадабудаўніцтва на чале з упраўляючым справамі райвыканкама разам з міліцыянтамі абыйшлі двары на вуліцы Шымко (нібыта, картэж кіраўніка дзяржавы будзе рухацца менавіта па гэтай вуліцы). Яны запатрабавалі ад мясцовых жыхароў да бліжэйшай пятніцы прыбрацца ў дварах і прылеглых да іх тэрыторыях, інакш — штраф. Прычым, палохалі, што штраф у паўтара мільёны могуць выпісаць адразу.

Аднаму з гаспадароў загадалі схаваць куды-небудзь гравій, што ляжыць каля яго новабудоўлі, а другому — знесці надворную пабудову. Бо, на думку правяраючых, яна неэстэтычна выглядае.