У Оршы ратавальнікі знялі 5-гадовага хлопчыка з гаўбца на трэцім паверсе

Пяцігадовага хлопчыка сёння з раніцы знялі з гаўбца на трэцім паверсе аршанскія ратавальнікі. У пяць гадзін раніцы малы прачнуўся, выйшаў на гаўбец і пералез праз агароджу.  Суседзі заўважылі хлопчыка, калі ён ўжо стаяў на трохсантыметровым карнізе, схапіўшыся за вяроўку для бялізны. Калі ратавальнікі забраліся па лесвіцы на гаўбец і ўнеслі малога ў кватэру, дома нікога з дарослых не было. Маці хлопчыка паехала на Ўкраіну ўладкоўваць сваё асабістае жыццё, а бабуля пайшла ў госці да сяброўкі ды засталася там на ноч.

Хутка бабуля прыбегла, і ёй перадалі малога. Не выключана, што сям’ю, дзе без нагляду кінулі пяцігадовае дзіця, цяпер паставяць на кантроль ў органах апекі.