У Палаце прапануюць ці легалізаваць прастытуцыю, ці сур'ёзна змагацца з ёй

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Генадзь Давыдзько прапанаваў ці легалізаваць прастытуцыю ў Беларусі, ці пачаць сур'ёзна з ёй змагацца.  "Я перакананы, што прастытуцыя была, ёсць і будзе. Гэта, як тараканы, якім дзве тысячы гадоў", - заявіў ён, каментуючы законапраект, які ўводзіць больш жорсткае пакаранне за прастытуцыю, прыняты дэпутатамі ў першым чытанні.

Давыдзько адзначыў, што "трэба легалізаваць гэты незаконны бізнэс, ад якога грошы ідуць у крымінал".  

Інтэрфакс