У партыі Януковіча лічаць, што Расія адключыць газ Беларусі на пару дзён

Магчымая "газавая вайна" Мінску і Масквы не будзе маштабнай, заявіў агенцтву "Новы Регион" дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны Аляксей Плотнікаў з Партыі Рэгіёнаў. На яго думку, Украіне не варта ўмешвацца ў двухбаковыя адносіны Беларусі і Расіі. "Нават калі РФ пойдзе на газавую вайну, прыкруціць вентыль, то літаральна на пару дзён, затым Расія хутка яго адкрые. Я думаю, што кампраміс будзе знойдзены", – упэўнены паплечнік Віктара Януковіча.