У Парыжы пад цяжарам замкоў, якія пакінулі турысты, абрынуўся мост (фота)

Як адзначае брытанская газета Daily Mail, сярод турыстаў, якія прыязджаюць у Парыж, мост Мастацтваў карыстаўся папулярнасцю. Многія пакідалі на ім металічныя замкі са сваім імем. У выніку там іх сабралося шмат тысяч, і мост не вытрымаў.



Дарэчы, мост быў пабудаваны 210 гадоў таму, яго рэканструявалі ў канцы ХХ стагоддзя. Магчыма, пасля здарэння ўлады Парыжа забароняць турыстам вешаць на помнікі замкі.


Фота — dailymail.co.uk