У пасёлку Лясны жанчына павісла паміж “небам і зямлёй” (фота)
Мяркуецца, што яна спрабавала здзейсніць суіцыд.
Супрацоўнікі МНС Мінскага раёна раніцай 7 чэрвеня выехалі на не зусім стандартны выклік: ім паведамілі, што ў пасёлку Лясны за акном балкона кватэры на чацвёртым паверсе вісіць жанчына. Яе трымаў за руку мужчына, які стаяў на балконе і толькі таму пацярпелая не звалілася з вышыні.
Выратавальнікі знялі жанчыну з балкона пры дапамозе аўталесвіцы. Пасля медычнага агляду 29-гадовая дзяўчына была адпушчаная дадому, ёй не спатрэбілася шпіталізацыя.
Мяркуецца, што яна спрабавала скончыць жыццё самагубствам, таму і апынулася “паміж небам і зямлёй”.


