У паўднёваафрыканскай паліцыі знайшлі больш за тысячу крымінальнікаў
Такія вынікі абнародаваў урад краіны пасля ўсенацыянальнай праверкі.
Як выявілася, паўтары тысячы паліцыянтаў маюць крымінальную мінуўшчыну, перадае ВВС. Міністр па справах паліцыі Наці Мтэтва заявіў, што ўрад цвёрда намераны звольніць непажаданых супрацоўнікаў з шэрагаў паліцыі.
Апазіцыйная Дэмакратычная партыя заяўляе, што такі вялікі лік крымінальнікаў сярод паліцыянтаў падрывае рэпутацыю ўрада. Апазіцыя патрабуе неадкладнага звальнення ўсіх паліцыянтаў з крымінальным мінулым.
Апошнім часам рэпутацыя паўднёваафрыканскай паліцыі была моцна падарваная цэлым шэрагам скандалаў, звязаных з жорсткасцю паліцыянтаў.
Фота — ocmpob.info