У Пецярбургу анархісты заявілі пра захоп беларускай амбасады
Апоўдні 29 верасня група актывістаў санкт-пецярбургскіх анархістаў прыйшла ў аддзяленне беларускай амбасады. Яны запатрабавалі вызваліць беларускіх таварышаў, арыштаваных за апошні месяц, паведамляе сайт "Metro". Агучыўшы свае патрабаванні, актывісты адмовіліся пакінуць тэрыторыю амбасады і абвясцілі пра яе акупацыю - пакуль іх патрабаванні не будуць выкананыя.
Арганізатары акцыі нагадалі, што хваля рэпрэсій супраць анархістаў і іншых сацыяльных актывістаў у Беларусі пачалася пасля таго, як 30 жніўня на тэрыторыю расійскай амбасады ў Мінску быў кінуты "кактэйль Молатава". Адказнасць за гэты напад узяла на сябе раней невядомая анархісцкая група "Сябры Свабоды".
На сёння за кратамі застаюцца тры чалавекі - Мікалай Дзядок, Аляксандр Францкевіч і Ігар Трухановіч.