У Петрыкаве механізатар здаў на металалом скрадзеную пілараму
Крымінальную справу за крадзеж пачалі міліцыянты на механізатара з Петрыкава.
30-гадовы мужчына наняў пагрузнае абсталяванне і вывез з тэрыторыі Петрыкаўскага камбіната будаўнічых матэрыялаў пілараму. Як паведамляе БелаПАН, механізатар прадаў пілараму як лом чорнага металу і атрымаў больш за за 1 млн 230 тысяч рублёў.
Дарэчы, камбінат будматэрыялаў з'яўляецца банкрутам. Яго тэрыторыя знаходзіцца ў закінутым стане, доступ на яе вольны. Выкрадзеную пілараму канфіскаваць не ўдалося.