У Пінску 15 жніўня выпала больш за палову месячнай нормы ападкаў
Надвор'е ў Беларусі 15 жніўня вылучалася вялікімі кантрастамі. Як паведамляе БелаПАН, у цэнтральных раёнах Мінскай вобласці і на ўсходзе Гродзенскай максімальная тэмпература паветра не перавышала 22 градусаў цеплыні. У гэты ж час у Гомелі быў пастаўлены новы тэмпературны рэкорд гэтага
дня — плюс 34,4 градуса. Ранейшы быў зафіксаваны ў 1952 годзе і складаў
33,9 градуса.
А вось у Пінску выпала больш за палову месячнай нормы ападкаў — 52 мм, або 52 літры вады на квадратны метр.
А вось у Пінску выпала больш за палову месячнай нормы ападкаў — 52 мм, або 52 літры вады на квадратны метр.