У Пінску апазіцыянера здымалі з шостага паверху з дапамогай аўтапад’ёмніка
Пінскія міліцыянты неаднаразова спрабавалі трапіць у кватэру актывіста руху "За Свабоду" Канстанціна Чувака праз дзверы, аднак беспаспяхова. Тады яны скарысталіся аўтапад’ёмнікам і праз акно шостага паверху паказалі пракурорскую пастанову на ператрус. Апазіцыянер вымушаны быў папарадкавацца і адчыніў дзверы. Падчас ператрусу міліцыянты канфіскавалі палітычную літаратуру, CD-дыскі і розныя дакументы. Потым Канстанціна павезлі ў міліцыю для дачы тлумачэнняў. Усе гэтыя дзеянні пачаліся пасля з’яўлення ў горадзе газеты, у якой ганяцца імёны пінскіх гарадскіх і раённых пракурораў.
Дарэчы, падчас ператрусу і допыту разам з актывістам знаходзіўся ягоны 11-месячны сын. Дзіця не было куды падзець, бо маці з’ехала да бацькоў.
Дарэчы, падчас ператрусу і допыту разам з актывістам знаходзіўся ягоны 11-месячны сын. Дзіця не было куды падзець, бо маці з’ехала да бацькоў.