У Пінску асуджаны міліцыянт, які злавіў злодзея і падвесіў яго на дрэве
Пінскі міліцыянт злавіў злодзея, надзеў яму на рукі кайданкі, падвесіў на дрэве і збіў. Так малады аператыўнік крымінальнага вышуку вырашыў пакараць хлопца за тое, што ён залез у аўтамабіль яго бацькі. Суд вынес рашэнне пра перавышэнне старшым лейтэнантам службовых
паўнамоцтваў і асудзіў яго на тры гады пазбаўлення волі з адбыццём у
калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Міліцыянт сваёй віны не прызнаў і збіраецца абскардзіць гэтае рашэнне, паведамляе газета “Рэспубліка”.
Міліцыянт сваёй віны не прызнаў і збіраецца абскардзіць гэтае рашэнне, паведамляе газета “Рэспубліка”.